Меню
Одно окно
Обращения граждан
Единый день информирования
Общественное обсуждение
Книга памяти
Объявления
Председатель Дубровенского районного исполнительного комитета
Уважаемые друзья! Мы рады приветствовать вас на нашем сайте, который поможет ближе познакомиться с нашим районом...
dubrovno_rik@vitobl.by для деловой переписки
Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00
21 мая 2026
Дубровенские школьники приняли участие в конкурсе «Живая классика»
Раённы этап рэспубліканскага конкурсу чытальнікаў «Жывая класіка» адбыўся пад дэвізам «Стваральная сіла беларускага слова: з рук маці — у сэрца Радзімы». Удзел у ім прынялі 18 навучэнцаў устаноў адукацыі горада і раёна.
У гэтым годзе ўдзельнікам было прапанавана раскрыць тэму конкурсу творамі класікаў беларускай літаратуры, прысвечаных павазе да роднай зямлі, сяброўства, веры ў светлую будучыню, якая перадаецца ад пакалення да пакалення; разуменню міру і спакою як найвышэйшай каштоўнасці, здабытай дзякуючы самаадданасці абаронцаў Айчыны. Асобая ўвага надзялялася творам пра беларускіх жанчын. Жанчына-маці, жанчына-ваяр, жанчына-захавальніца роднага слова заўсёды была крыніцай жыцця, апорай Радзімы і захавальніцай душы народа.
Пранікнёнае, глыбокае выкананне твораў выклікала масу эмоцый у гледачоў і членаў журы. Рабяты праявілі сцэнічнае майстэрства, артыстызм, пераўвасобіліся ў герояў паэм і балад, ярка перадаючы пачуцці і перажыванні.
Па выніках раённага конкурсу вызначыліся чатыры пераможцы, якія прадставяць наш раён на абласным этапе. Гэта Маргарыта Маталыгіна, Яўген Пруднікаў, Марыя Гутарава, Ягор Шынкевіч.
Конкурс «Жывая класіка» існуе больш за дзесяць гадоў і адыгрывае важную ролю ў папулярызацыі кніжнай культуры сярод моладзі, развіцці мастацтва слова і фарміраванні паважлівага стаўлення да літаратурнай спадчыны. Такія падзеі натхняюць школьнікаў адкрываць новыя кнігі, адчуваць сілу слова і ўсведамляць яго каштоўнасць.
dubrovno.by