Меню
Старшыня Дубровенскага раённага выканаўчага камітэта
dubrovno_rik@vitobl.by
для деловой переписки
Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00
22.04.2026
У Дуброўне прайшоў рэспубліканскі кірмаш вакансій для моладзі
Рэспубліканскі кірмаш вакансій для моладзі праходзіў ва ўсіх рэгіёнах Беларусі з 13 па 17 красавіка. Ён уключаў у сябе два асноўных напрамкі: садзейнічанне ў працаўладкаванні навучэнскай моладзі ў вольны ад вучобы час і дапамогу выпускнікам навучальных устаноў. У Дубровенскім раёне асноўныя мерапрыемствы рэспубліканскай акцыі разгарнуліся 16 і 17 красавіка.
У вялікую залу пасяджэнняў Дубровенскага райвыканкама былі запрошаны навучэнцы сярэдніх школ горада Дуброўна, якім споўнілася 14 гадоў. Спецыялісты ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Дубровенскага райвыканкама падрабязна распавялі пра магчымасці атрымання працы падлеткамі ў пазаўрочны час і ў перыяд летніх канікул у нашым раёне.

Юнакі і дзяўчаты атрымалі тлумачэнні па юрыдычных пытаннях часовага працаўладкавання непаўналетніх і асаблівасцях арганізацыі рэжыму і ўмоў працы.

Да прысутных звярнулася намеснік старшыні Дубровенскага райвыканкама Святлана Рыжанская, якая падкрэсліла, што працоўная маладзёжная сям'я Дубровеншчыны год ад года расце. Юнакі і дзяўчаты працуюць у 14 студатрадах, больш за 100 працаўладкоўваюцца індывідуальна. Яна адзначыла, што працоўныя людзі - гэта сапраўднае багацце любой дзяржавы і паклікала падлеткаў стаць часткай гэтага скарбу ў нашым грамадстве.
- Я жадаю вам плённага лета, каб вы не толькі змаглі адпачыць і адужэць фізічна, але і выраслі як асобы, сталі сталейшымі, навучыліся новаму, набылі карысны вопыт, зрабілі сваімі рукамі наш край лепшым, - пажадала Святлана Рыжанская.

Затым ва ўсіх 130 навучэнцаў была магчымасць пагутарыць з патэнцыяльнымі працадаўцамі, атрымаць адказы на цікавячыя пытанні і запісацца на працаўладкаванне ў пэўным месяцы. Вакансіі прапаноўвалі 15 прадпрыемстваў і арганізацый раёна, у тым ліку для моладзі да 18 гадоў - 59 вакансій.


Іван Цалікаў і Арцём Хахлоў плануюць ужо не першае працоўнае лета. Так, Іван працаваў у школьнай рэмбрыгадзе, на зернесушылцы і на льнозаводзе. Ён лічыць, што такая арганізацыя летняга адпачынку карысная, таму што, па-першае, правяраеш свой характар, па-другое, атрымліваеш зарплату і можаш парадаваць сваіх родных падарункамі.
А Арцёма былі рады бачыць прадстаўнікі сельгаспрадпрыемства, дзе ён працаваў мінулым летам і зарэкамендаваў сябе працавітым і адказным памочнікам. Таму без доўгіх пытанняў унеслі яго ў спіс на працаўладкаванне і сёлета.
Усяго на кірмашы вакансій вызначыліся з летняй занятасцю 42 навучэнцы.


- Работы па працаўладкаванні непаўналетніх не абмяжоўваюцца правядзеннем падобных акцый. Усе жадаючыя могуць звяртацца ва ўпраўленне і мы абавязкова дапаможам знайсці занятак, каб зарабіць і прынесці карысць сям'і і грамадству, - запэўніла начальнік упраўлення па працы занятасці і сацыяльнай абароне Дубровенскага райвыканкама Алеся Звяркова.